Skip to main content

У Навагрудку адбылася парафіяльная дабрачынная акцыя “Збярэм дзіця ў школу”

szk akcyja 2На працягу летняга перыяду, дзякуючы неабыякавым вернікам і іншым ахвярадаўцам, у парафіі Св. Міхала Арханёла перад новым навучальным годам былі сабраныя неабходныя школьныя прылады. Дзякуючы дабрачыннай акцыі, 27 жніўня, каля 70 дзетак з першага па сёмы класы папоўнілі свой заплечнік новымі сшыткамі, пеналамі, алоўкамі і іншымі прадметамі.

szk akcyja 1

szk akcyja 3

Св. Імша ў гэты дзень цэлебравалася ў інтэнцыі дзяцей і моладзі, якія распачынаюць новы катэхетычны год. На завяршэнне Эўхарыстыі пробашч парафіі кс. Юрый Жэгарын блаславіў сабраныя падчас акцыі рэчы, а кожны школьнік і студэнт атрымаў індывідуальнае святарскае благаслаўленне.

szk akcyja 6

szk akcyja 5

С. Хэлена Драбіновіч CSFN

Фота Раман Хацян