Skip to main content

Фотафакт: У Шчучыне адбыліся "Канікулы з Богам"

kzb szcz 5З 20 па 27 жніўня ў Шчучыне, у парафіі св. Тэрэзы Авільскай праходзілі чарговыя "Канікулы з Богам", якія былі прысвечаны асобе св. Юзафа Каласанса. Айцы піяры сабралі разам каля паўтысячы дзяцей і моладзі. Усмешкі, вяселле і мора пазітыву спадарожнічалі вернікам на працягу ўсяго тыдня. Сёлета ўдзельнікаў канікул чакала мноства новых мерапрыемстваў: танцы, творчыя пляцоўкі, конкурсы і квэсты. Вернікі актыўна прымалі ўдзел і ў сур'ёзнай частцы праграмы: малітвах, канферэнцыях і разважаннях над Словам.

Дзіяна Сяргей

Фота: Кацярына Пярова і Сяргей Хільмановіч