Skip to main content

Біскуп Станеўскі блаславіў "маргарытак" у Рэплі

margarytka 216 ліпеня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Рэплі, каб удзяліць урачыстае бласлаўленне закладзенаму ў парафіі апостальству "Маргарытка".

Мясцовыя вернікі сустракалі іерарха на чале з пробашчам кс. Паўлам Стволам ля брамы касцёла. Прыбыўшы біскуп блаславіў прысутных і разам з парафіянамі накіраваўся да святыні, дзе ўзначаліў Эўхарыстыю.

Ва ўступным слове да сабраных біскуп Юзаф заўважыў, што даўно чуў пра набожнасць тутэйшых парафіян. Пацверджаннем гэтаму з'яўляецца велічны касцёл, збудаваны продкамі, парафія, утвораная амаль 4 стагоддзі таму. Іерарх выказаў захапленне глыбокай верай мясцовых вернікаў і сваю радасць ад прысутнасці сярод іх.

margarytka 1

margarytka 4

У гаміліі біскуп звярнуў увагу на тое, як важна сёння дзяліцца Евангеллем, перадаваць Яго і далей з пакалення ў пакаленне. "Калі хочаце, каб вера жыла і далей, дзяліцеся ёю з бліжнімі, найперш з роднымі. Каб вера не загінула, павінны быць адважнымі яе сведкамі", - падкрэсліў іерарх. І заахвоціў сабраных да малітвы ў інтэнцыі пакліканняў да службы Богу і людзям. "Магчыма, сярод нас ёсць будучы ксёндз ці законная сястра. А гэта таксама плён і вашай з намі малітвы. Давайце нястомна чуваць, каб вымаліць ва Усемагутнага ласку пакліканняў да службы ў Касцёле. Сёння, на жаль, адчуваем у ёй востры недахоп...", - дадаў біскуп.

Пасля цэлебрацыі св. Імшы каля 30-ці асоб прысягнулі перад алтаром ахопліваць штодзённай малітоўнай апекай святароў Гродзенскай дыяцэзіі, у прыватнасці выхадцаў з мясцовай парафіі. Вернікі і пробашч сардэчна падзякавалі іерарху за тое, што раздзяліў з імі радасць ад урачыстай падзеі, праз якую Касцёл узбагаціўся новымі "маргарыткамі".

margarytka 3

Напрыканцы біскуп Юзаф удзяліў прысутным пастырскае бласлаўленне.

margarytka 5

Ангеліна Пакачайла