Skip to main content

Мітрапаліт Рыжскі арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч цэлебраваў св. Імшу ў катэдры ў Гродне

stankewicz 49 ліпеня Мітрапаліт Рыжскі арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч узначаліў св. Імшу ў гродзенскім касцёле імя Св. Францішка Ксаверыя. Ва ўрачыстай літургіі таксама прыняў удзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

stankewicz 3

stankewicz 1

Прывітаўшы вернікаў, Мітрапаліт Рыжскі звярнуўся да іх з гаміліяй і заахвоціў сабраных засяродзіцца над словамі з Евангелля. Іерарх звярнуў увагу на тое, што Езус паказвае дзве рэчаіснасці, якія вызначаюць Ягоную існасць: "Хрыстос ведае Айца ва ўсёй Яго глыбіні і адначасова з'яўляецца ціхім і пакорным сэрцам. Гэта дапамагае зразумець і адчуць тое, што Хрыстос прапануе кожнаму з нас: прастату і магчымасць наблізіцца да Яго".

Мітрапаліт адзначыў, што "калі мы вучымся быць шчаслівымі праз прастату, сястру пакоры, - гэта вырашае мноства праблем, пазбаўляе ад лішніх патрэбаў і, нарэшце, дазваляе расслабіцца. Хрыстос - увасабленне гэтых цнотаў, заклікае ісці за Ім і запэўнівае, што ніколі не падмане".

stankewicz 2

На заканчэнне св. Імшы арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч удзяліў прысутным пастырскае бласлаўленне і заклікаў кожнага памятаць пра тое, што здольнасць пазнаць Найвышэйшага Творцу схавана ад пагардлівых і мудрых гэтага свету, але захавана для  сціплых і пакорных сэрцам.

stankewicz 5

stankewicz 6

У рамках візіту ў Гродзенскую дыяцэзію іерарх наведаў таксама санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем'яў у Тракелях.

Даведка:

Мітрапаліт Рыжскі арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч з'яўляецца доктарам тэалогіі і аўтарам васьмі навуковых публікацый - ён атрымаў адукацыю ў Люблінскім каталіцкім універсітэце і Папскім Латэранскім універсітэце ў Рыме. Арцыбіскуп свабодна размаўляе на латышскай, польскай, рускай, італьянскай і англійскай мовах. Таксама валодае асновамі французскай.

AM, VS