Skip to main content

Аплаткавая сустрэча будучых катэхетаў

8 студзеня ў Пабрыгіцкім касцёле ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліў урачыстую Святую Імшу. На супольную малітву былі запрошаны слухачы катэхетычнага факультэта пры Курыі ў Гродне. У гаміліі Ксёндз Біскуп звярнуўся да будучых катэхетаў з такімі словамі: “Вы павінны сваім жыццём даваць сведчанне веры, павінны знайсці час на малітву і чытанне Святога Пісання, мець сэрцы, адкрытыя для бедных і пакутуючых, і штодзённа вызнаваць сваю веру”. Пасля супольнай Эўхарыстыі ў будынку Курыі адбылася аплаткавая сустрэча Ксяндза Біскупа з выкладчыкамі катэхетычнага факультэта. Сустрэчу ўпрыгожыў калектыў “Стрэлка” Душпастырства чыгуначнікаў.