18 чэрвеня вернікі парафіі Перамянення Пана ў Юрацішках адзначылі ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.
Cвяткаванне распачалося са св. Імшы, затым парафіяне прайшлі ўрачыстай працэсіяй вуліцамі мястэчка. Жыхары Юрацішак загадзя падрыхтавалі 4 алтары, дзе вернікі рабілі прыпынкі, каб узнесці свае просьбы і падзякі да Нябеснага Айца. Падчас прыпынкаў кс. Віталій Чурган, пробашч парафіі, зачытваў урыўкі з Евангелля, а затым удзяляў бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам на чатыры бакі свету, просячы, каб Бог блаславіў парафіян, іх дамы і месцы працы.
Вікторыя Пярлухіна