Skip to main content

"Ідзем распавядаць аб міласэрнасці Бога". Эўхарыстычная працэсія вуліцамі горада прайшла ў Лідзе

u lidzie 818 чэрвеня ў парафіі Святой Сям'і ў Лідзе прайшла Эўхарыстычная працэсія вуліцамі горада. Такім чынам святкавалі ўрачыстасць Найсвяцейшай Крыві і Цела Езуса Хрыста. 

Вернікі з песнямі і малітвамі хадзілі па вуліцах Ліды і разважалі над урыўкамі са Святога Пісання. Усе былі аб'яднаны адной мэтай: праслаўленнем. Нават пякучае сонца не перашкаджала ім узносіць рукі да неба і спяваць на хвалу Госпада. Акрамя дарослых у працэсіі прымалі ўдзел і дзеці, якія з гонарам і радасцю неслі стужкі, ружанец і кветкі, паўтараючы "Святы, святы, святы, Пан Бог Усемагутны".

На заканчэнне ўрачыстасці кс. магістр Юзаф Ганчыц, пробашч парафіі, падзякаваў усім вернікам за супольную малітву, якая, як ён адзначыў, дае супакой і цярпенне.

Вікторыя Бурч