5-10 чэрвеня ў парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбыліся канікулы з Богам для дзяцей. У канікулах прынялі ўдзел 96 дзяцей.
Падчас канікул дзецям было прапанавана лепш пазнаёміцца са Святым Пісаннем, таму кожны дзень яны разам чыталі асобныя фрагменты і мелі магчымасць разважаць над імі. Затым гэтыя сцэны з Бібліі дзеці маглі намаляваць на асфальце або на паперы. Творчасць дзяцей сведчыла аб тым, што яны ўважліва слухалі фрагменты, бо пазней стараліся дакладна прадставіць іх змест.
Таксама дзеці маглі паказаць свае здольнасці ў спорце, глядзелі рэлігійныя фільмы і слухалі канферэнцыі.
За гэты час дзеці ўсталявалі паміж сабой добры кантакт, новыя знаёмствы, узбагаціліся духоўна.
Падчас мерапрыемства дзецям шматразова нагадвалі, што ад Бога ніколі не можа быць канікул, і нягледзячы на тое, што не трэба хадзіць у школу, заўсёды трэба памятаць аб малітве і святой Імшы.
Час канікул стаў добрай нагодай для ўдзельнікаў, каб адкрыць для сябе Святое Пісанне і зразумець, што да яго трэба пастаянна вяртацца.
Кс. Юрый Марціновіч