Skip to main content

Дыяцэзіяльны дзень бацькі адзначылі ў Барунах

baruny dzen backi 2Пілігрымка бацькаў з Ашмян да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах прайшла на мінулых выходных. На распачацце паломніцтва яго ўдзельнікі сабраліся на св. Імшы і атрымалі бласлаўленне з рук кс. дзекана Яна Пузыны. 

baruny dzen backi 1

baruny dzen backi 3

Сёлета ў пілігрымцы прыняў удзел дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас паломнітцва ён звярнуў увагу мужчын на важнасць ролі бацькі ў выхаванні дзіцяці і прывёў прыклад свайго таты - Рамуальда. Іерарх таксама падкрэсліў патрэбу выражэння любові да Бога і бліжняга: "Дзякуючы дарам Духа Святога мы можам быць апосталамі ў сучасным свеце і даваць прыклад сапраўднай любові".  

baruny dzen backi 5

Падчас пілігрымкі шмат часу было прысвечана размове з Богам. Вернікі маліліся Вяночкам да Божай міласэрнасці, Ружанец, спявалі песні на хвалу Хрыста і Маці Божай.

baruny dzen backi 4

baruny dzen backi 6

Паломніцтва скончылася ўрачыстай св. Імшой у санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Літургію ўпрыгожыў спеў у выкананні педагогаў і вучняў Ашмянскай школы мастацтваў. 

baruny dzen backi 7

Кс. Павел Паўлюкевіч