Skip to main content

Адпустовая ўрачыстасць у парафіі ў Бярозаўцы: прыйдзі, Дух Святы

biarozauka fest 10Сёлетняя адпустовая ўрачыстасць у парафіі Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы мела выключны характар. Святкаванне пачалося ў вігілію ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, 3 чэрвеня, адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой парафіяне асаблівым чынам заклікалі Духа Святога, просячы, каб спаслаў на іх свае дары – новы спосаб прысутнасці ў іх жыцці.

Адарацыю праводзіла моладзь разам са сваім пробашчам, кс. Андрэям Радзевічам. Затым апоўначы адбылася святая Імша, якую суправаджаў спевам гурт "Ave" Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Галоўная адпустовая ўрачыстасць прайшла 4 чэрвеня. Гамілію, прысвечаную дзеянню Святога Духа, прамовіў прэфект ГДС кс. Андрэй Лішко. Пасля працэссіі навокал касцёла адбылося выступленне семінарыйнага гурта.

Моладзь, а асабліва некалькі маленькіх парафіянаў, перажылі канцэрт у актыўным спеве і танцах.

biarozauka fest 35

Семінарыйны гурт "Ave" вельмі ўдзячны пробашчу за запрашэнне перажыць дзень Пяцідзясятніцы разам з парафіяльнай супольнасцю. Члены гурта адзначаюць, што для іх гэта быў асаблівы час, калі яны маглі сапраўды адчуць дзеянне Духа Святога, які вядзе Касцёл і падтрымлівае кожнага чалавекa.

Томаш Мікалайчык, семінарыст