4 чэрвеня, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, гурт "Аve" Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне выступіў з канцэртам у гродзенскай парафіі Святога Духа (Альшанка).
Канцэрт адбыўся ў межах парафіяльнага фэста "Па-сямейнаму ў Духа", які ўжо ўпісаўся ў каляндар маладой супольнасці.
Канцэрт распачаўся з песні-праслаўлення Святога Духа. Затым гурт выканаў некалькі рытмічных спеваў, даючы магчымасць танцаў дзецям і моладзі.
Песню аб пакліканні заспявалі разам з гуртом пробашч парафіі кс. Павел Салабуда і кс. Андрэй Белаблоцкі, а кс. Андрэй Скамарошка (былы ўдзельнік гурта) заняў месца за перкусіяй. Семінарысты правялі з удзельнікамі свята некалькі iнтэграцыйных танцаў.
Томаш Мікалайчык, семінарыст