Skip to main content

Гродзенскія семінарысты здзейснілі падарожжа па вядомым месцам Гродзеншчыны

padarozza 628 мая навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне здзейснілі падарожжа па вядомых гістарычных мясцінах Гродзенскай вобласці. Яны наведалі касцёл Св. Міхала Арханёла, Белую Фару і замак у Навагрудку, музей Адама Міцкевіча, месца расстрэлу 11 сясцёр назарэтанак, шклозавод “Нёман” у Бярозаўцы і некаторыя іншыя месцы.

Семінарысты пазнаёміліся з унікальнай культурай роднага краю, з тымі помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны, якія выклікаюць найбольшае захапленне і гонар. Завяршыўся дзень супольным адпачынкам каля касцёла Св. Казіміра ў вёсцы Усялюб.

Фота: кл. Андрэй Юхнік

Тэкст: кл. Яўген Амосенак