Skip to main content

Фотафакт: традыцыйная св. Імша ў інтэнцыі матуляў адбылася ў Іўі

iuje 3У маі ў Іўеўскай парафіі свсв. апап. Пятра і Паўла традыцыйна цэлебруецца св. Імша ў інтэнцыі матуль і іх дзяцей. Гэтую ініцыятыву ўвёў некалькі гадоў таму пробашч парафіі кс. Ян Гавэцкі. Штораз супольная Эўхарыстыя збірае ўсё большую колькасць вернікаў.

iuje 2

"Існуе шмат прафесійных святаў, і ў нашым касцёле ўжо традыцыйна моляцца за пажарных, настаўнікаў, медыкаў і г. д. Таму вельмі правільна звяртацца да Бога з просьбай аб Ягоным бласлаўленні для прадстаўнікоў самай распаўсюджанай у свеце, самай цяжкай і самай шчаслівай прафесіі - маці. Бо менавіта яна гушкае калыску будучыні ўсяго чалавецтва", - адзначыў кс. Ян падчас сёлетняй літургіі.

iuje 1

На заканчэнне ўсе сабраныя атрымалі падарункі ў выглядзе медальёнчыка з выявай  Маці Божай і слодычы.

Тэкст: Т. Болатава

Фота: С. Зянкевіч