18 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сустрэўся ў Гродзенскай курыі з новапасвечанымі святарамі дыяцэзіі і ўручыў ім дэкрэты, якімі выслаў новапрэзбітэраў на першыя пляцоўкі ў якасці вікарыяў.
Ксёндз Андрэй Белаблоцкі (паходзіць з катэдральнай парафіі Св. Францішка Ксаверыя, Гродна) накіраваны вікарыем у парафію Духа Святога, Гродна (Aльшанка).
Ксёндз Анджэй Ганчар (паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа, Ліда), накіраваны вікарыем у катэдральную парафію Св. Францішка Ксаверыя, Гродна.
На выкананне даверанай місіі гродзенскі ардынарый удзяліў маладым святарам пастырскае благаслаўленне, заахвоціў іх да ахвярнага служэння Богу і людзям, да якіх яны былі пасланы.
Новапрэзбітэры прынялі пасвячэнне 29 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне з рук біскупа Кашкевіча.
(JM)