Skip to main content

Сакрамэнт канфірмацыі адбыўся ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля

na dziewiatoucy 2918 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) у Гродне.

Канфірмацыя з’яўляецца сакрамэнтам, у якім Святы Дух удзяляецца ахрышчанаму чалавеку як дар, які дазваляе больш дасканала яднацца з Касцёлам, умацоўвае і абавязвае да таго, каб чалавек, які прымае сакрамэнт, словам і ўчынкам быў сведкам Хрыста, пашыраючы веру і баронячы яе.

У гэтай інтэнцыі, каб маладыя людзі былі сведкамі веры ў сённяшнім свеце, маліўся падчас Эўхарыстыі іерарх.

Вітаючы ўсіх прысутных, пробашч парафіі а. Дзмітрый Лабкоў CSsR адзначыў, што моладзь жадае быць умацавана гэтым дарам хрысціянскай сталасці, каб ісці з вялікай адвагай праз жыццё. Гэтае сваё жаданне выказалі і самі кандыдаты да сакрамэнту, калі на пытанне біскупа, ці хочуць прыняць Духа Святога, гучна, адважна і свядома далі свой адказ.

У гаміліі кс. Юрый Марціновіч, адказны за сродкі масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі, адзначыў, што сёння патрэбна, як ніколі, адкрыць свае сэрцы на Духа Святога і прасіць, каб Ён змяняў чалавечае жыццё, а таксама сваё атачэнне.

"Прыняўшы гэты сакрамэнт, трэба інакш паглядзець на сваё жыццё. Трэба інакш таксама глядзець на ўсе нашы крокі”, – дадаў кс. Марціновіч.

Святар адзначыў, што чалавек, які прымае гэты сакрамэнт, прымае на сябе вялікае заданне і вялікую адказнасць, каб навучаць іншых і быць для іх жывым Евангеллем. “Дазволім сябе весці Духу Святому, і тады станем сведкамі вялікіх Божых спраў у нашым жыцці”, - сказаў святар. На заканчэнне літургіі моладзь выказала падзяку біскупу, сваім катэхетам, бацькам і выхавацелям. “Жадаем стаць годнымі членамі Касцёла на Гродзеншчыне і супрацоўнічаць з ласкай Духа Святога”, - адзначыла дзяўчына, якая прымала сакрамэнт.

na dziewiatoucy 7

Біскуп Аляксандр Кашкевіч нагадаў, што гэты дзень выключны, бо прыпадае 97-я гадавіна нараджэння Караля Вайтылы, пазней Святога Айца Яна Паўла ІІ.

Іерарх прыгадаў маладым людзям словы святога, які часта паўтараў асабліва звяртаючыся да моладзі, што “трэба ад сябе патрабаваць, нават калі б іншыя ад вас не патрабавалі”. Такім чынам біскуп заахвоціў маладое пакаленне ў сваім штодзённым жыцці клапаціцца аб духоўным развіцці і крочыць шляхам Божых запаведзяў.

JM

Фота Аляксандра Сергеюка