Skip to main content

Святыя місіі адбыліся ў Ішчолна і Скрыбаўцах

iszczolna skrybaucy 16З 7 па 14 мая прайшлі святыя місіі адразу ў двух парафіях Гродзенскай дыяцэзіі: Святой Тройцы ў Ішчолна і Хрыста Валадара Сусвету ў Скрыбаўцах. На працягу 8 дзён айцы рэдэмптарысты, а. Андрэй Ядкоўскі і а. Валерый Мазюк, дапамагалі парафіянам знаходзіць адказы на турбуючыя іх пытанні і вучыцца штодзённа жыць згодна з воляй Нябеснага Айца.

Апошнія святыя місіі ў парафіі Ішчолна, як адзначаюць старажылы парафіі, праходзілі ажно ў 1917 годзе - у перыяд першых аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме. Сёлета, згодна з Божым Провідам, яны праходзілі ў 100-ую гадавіну аб'яўляенняў Найсвяцейшай Панны Марыі.

На працягу тыдня айцы рэдэмптарысты разам з парафіянамі разважалі тэмы “Бог ёсць любоў”, “Грэх і збаўленне ў Езусе Хрысце”, “Вера і навяртанне”, “Езус мой Пан” і іншыя. У рамках святых місій адбылося таксама аднаўленне сужэнскіх абяцанняў, падчас якіх сямейныя пары мелі магчымасць узгадаць момант свайго шлюбу, які ў некаторых адбыўся больш за паўстагоддзя таму.

iszczolna skrybaucy 6

У сваю чаргу людзі церпячыя, а таксама парафіяне старэйшага ўзросту прынялі сакрамэнт намашчэння хворых. Ён дапамог ім усвядоміць, што праз свае цярпенні яны злучаюцца з ахвярай Хрыста на Крыжы дзеля збаўлення свету.

Ключавым момантам святых місій быў дзень усталявання крыжоў, якія павінны нагадваць вернікам пра перажытыя місіі і дадзеныя Богу абяццанні быць падобнымі да Хрыста.

На заканчэнне вернікі парафіі Святой Тройцы ў Ішчолна і парафіі Хрыста Валадара Сусвету ў Скрыбаўцах падзякавалі а. Андрэю і а. Валерыю за праведзеныя духоўныя практыкаванні і дапамогу ў крочанні да Неба.  

Кс. Андрэй Кеўлюк