Skip to main content

Ружанцовая малітва на працягу дня ў інтэнцыі міру адбылася ў лідскай парафіі Святой Сям’і

ruzancowaje nabazenstwa 613 мая, роўна ў 100-ю гадавіну аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, парафія Святой Сям’і ў Лідзе ў лучнасці са Святым Айцом, які ў гэты час пілігрымаваў у Фаціму, арганізавала дзень малітвы найперш у інтэнцыі міру ў свеце і ў інтэнцыі сем’яў парафіі.

На працягу ўсяго дня быў выстаўлены Найсвяцейшы Сакрамэнт, вернікі маліліся на ружанцы, аб чым прасіла сама Марыя ў Фаціме. Маці Божая падчас аб’яўленняў у партугальскай вёсцы ў 1917 годзе казала фацімскім дзецям: “Штодзённа прамаўляйце Ружанец, каб выпрасіць мір для свету”.

Гэтыя словы былі дасканала прачытаны ў сотую гадавіну аб’яўленняў жыхарамі Ліды. Запрашэнне, скіраванае святарамі і сёстрамі законнымі, якія служаць у гэтай парафіі, прыняло шмат вернікаў і іншых жыхароў горада. На ружанцы ў гэты дзень маліліся дзеці, моладзь і дарослыя.

ruzancowaje nabazenstwa 3

ruzancowaje nabazenstwa 4

У гэтую вялікую малітву ўключыліся і паасобныя малітоўныя групы, якія дзейнічаюць пры парафіі. Мелі магчымасць злучыцца са сваёй парафіяльнай супольнасцю і хворыя, якія маліліся на ружанцы праз вайбер.

ruzancowaje nabazenstwa 1

ruzancowaje nabazenstwa 2

Дзень ружанцовай малітвы завяршыўся марыйным заклікам, у якім прыняла ўдзел вялікая колькасць вернікаў і падчас якога ўвесь горад Ліда быў давераны апецы Найсвяцейшай Панны Марыі.

ruzancowaje nabazenstwa 5

Святы Айцец Ян Павел ІІ казаў: “Ружанец – гэта скарб, які трэба адкрыць”. Трэба дадаць, што вернікі парафіі Святой Сям’і ў Лідзе праз актыўнае ўключэнне ў ружанцовую малітву, што была ўзнесена да трону Бога Айца ў небе ў сотую гадавіну аб’яўленняў у Фаціме, пажадалі адкрываць для сябе гэты скарб.

ruzancowaje nabazenstwa 9

Вернікі лідскай парафіі ўсведамляюць, што з гэтай асаблівай і магутнай малітвы Касцёла сапраўды кожны можа зачарпнуць для сябе столькі, колькі патрэбна. Дастаткова толькі знайсці на гэтую малітву час і мець веру, і тады Марыя пачне ўчыняць цуды ў жыцці кожнага чалавека.

ruzancowaje nabazenstwa 8

ruzancowaje nabazenstwa 7

Кс. Юрый Марціновіч