Skip to main content

"Катэхеза ў катэхезах". Моладзь разважала цноты Марыі

kateheza 3Нядзельны ранак другога Дня моладзі распачаўся супольнай малітвай, пасля чаго вернікі мелі магчымасць прыняць удзел у катэхетычных сустрэчах, прысвечаных цнотам Марыі: пакоры, чысціні веры, надзеі, любові, служэнню і трываласці. 

Моладзь падзялілася на сем груп, у кожнай з якой святары набліжалі вернікам постаць Марыі і заклікалі следаваць Яе прыкладу. З кожнай катэхезы былі выдзелены асноўныя тэзісы. 

1. Дом – гэта Марыя, а фундамент дома - гэта Слова Божае.

2. Маці Божая паверыла аднойчы і больш не адходзіла ад сваёй веры. Так і мы павінны трымацца рэлігіі. 

3. Марыя – гэта апошняя надзея чалавека. 

4. Дзе Марыя - там неба. Варта звяртацца да Яе ў цяжкіх момантах жыцця і Яна напэўна давядзе да збаўлення.

5. Покора – гэта аснова ўсіх цнотаў. Яна ціхая і сціплая. Яна атуляе сваёй цеплынёй.

6. Важна захоўваць не толькі фізічную, але і духоўную чысціню.

7. Марыя ішла побач з Хрыстом і служыла Яму ажно да самай смерці. Так і нас яна ніколі не пакіне.

kateheza 14

Пасля катэхетычных заняткаў моладзь абыграла вышэйзгаданыя тэзісы ў міні-сцэнках.

Тэкст: Вікторыя Бурч

Фота: Вольга Сяліцкая