Skip to main content

Вернікі з Крамяніцы павіншавалі жыхароў дома для састарэлых са святам Уваскрасення Пана

kramianica dom sastarelyh 123 красавіка парафіяльны хор дарослых і моладзева-дзіцячы гурт „Эмануіл” парафіі Божага Цела ў Крамяніцы павіншвалі са святам Вялікадня жыхароў дому кругласутачнага знаходжання ў в. Мадзейкі.

Бабулі і дзядулі вельмі цешыліся пачуць радаснае "Хрыстос уваскрос!". Шмат пазітыўных эмоцый падарылі дарослыя, дзеці і моладзь жыхарам гэтага дома, паказваючы, што шчырая ўсмешка, прысутнасць іншага чалавека і сардэчныя пажаданні - гэта найпрыгажэйшы дар, які можна ахвяраваць бліжняму.

kramianica dom sastarelyh 3

kramianica dom sastarelyh 4

Cпадзяемся, што спевы, танцы і вершы пра ўваскрослага Пана раз'яснілі штодзённую самотнасць і ўлілі надзею на шчаслівую будучыню.

kramianica dom sastarelyh 2

с. Марына Сакач CSC