Skip to main content

Дасканалы прыклад веры. Імяніны кс. Ежы Лявінскага адзначылі ў гродзенскай ВДС

jerzy 224 красавіка семінарыйная супольнасць у Гродне адзначыла імяніны кс. Ежы Лявінскага - найстарэйшага выкладчыка гэтай навучальнай установы, які на працягу шматлікіх гадоў дапамагае клерыкам спасцігаць жыццёвую мудрасць і ўсталёўваць глыбокія адносіны з Хрыстом.

У інтэнцыі імянінніка была цэлебравана св. Імша. Падчас казаня кс. Раман Катлімоўскі нагадаў прысутным пра жыццёвы лёс кс. Ежы, падкрэсліў яго ўнікальную натуру і высокія чалавечыя якасці, дзякуючы якім узрастала ў веры не адно пакаленне святароў.

jerzy 1

Пасля супольнай Эўхарыстыі кожны меў магчымасць асабіста павіншаваць імянінніка, падзякаваць яму за пазітыўны настрой, які ён стварае вакол сябе, за яго добразычлівасць, шчырасць, гумар і радасць, якой ён дзеліцца з іншымі.

jerzy 3"Для духоўнай фармацыі кожнага клерыка, які прагне прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і людзям, вельмі важную ролю адыгрывае прыклад жыцця і сведчанне веры святароў, якія займаюцца іх выхаваннем. Для нас менавіта кс. Ежы з'яўляецца дасканалым прыкладам увасаблення святарскага паклікання", - адзначыў адзін з навучэнцаў семінарыі. 

кл. Яўген Амосенак