Skip to main content

Аплаткавая сустрэча супрацоўнікаў дыяцэзіяльнай Курыі

22 снежня а 11.00 у будынку дыяцэзіяльнай Курыі адбылася аплаткавая сустрэча Яго Эксцэленцыі Ксяндза Біскупа Аляксандра Кашкевіча з супрацоўнікамі Курыі і яе ўстановамі: касцельнага суда, дыяцэзіяльнага  Caritas, рэдакцыі газеты “Слова Жыцця”, інтэрнэт-партала grodnensis.by, выдавецтва і тэлевізіі.
У пачатку сустрэчы кс. Антоні Грэмза прачытаў урывак з Евангелля аб нараджэнні Хрыста. Звяртаючыся да прысутных, Ксёндз Біскуп падзякаваў ім за ахвярную працу і перадаў свае шчырыя пажаданні з нагоды надыходзячага свята Божага Нараджэння. Пасля супольнай малітвы Ксёндз Біскуп паблагаславіў аплаткі і падзяліўся імі з усімі прысутнымі на сустрэчы.