Рэкалекцыі для дзяўчат адбыліся ў доме сясцёр кармэлітак у Адамавічах на пачатку красавіка. Духоўныя практыкаванні сабралі каля 30 чалавек і прайшлі пад дэвізам "Трываць у любові Хрыста".
Прамовіць канферэнцыі для дзяўчат прыбыў айцец-сэрцанін Аляксандр Фядотаў: верніцы разважалі над тэмай прабачэння, жыцця ў згодзе з Богам і самім сабой. Вучыліся трымаць сваё сэрца вольным ад цяжару крыўды і злосці. Працавалі ў групах, збіраліся на адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту.
"Штодзённая супольная малітва, Эўхарыстыя, вечаровыя адарацыі пры свечках дазволілі кожнай з нас наблізіцца да міласэрнай любові Хрыста – крыніцы прабачэння. Цудоўнае надвор’е, доўгія прагулкі і супольныя размовы пры гарачай гарбаце спрыялі стварэнню дабразычлівай атмасферы. Спадзяюся, удзел у духоўных практыкаваннях дазволіць кожнай з нас трываць у любові і бліжэй пазнаць Езуса", - адзначыла адна з удзельніц рэкалекцый.
Ірына Хвайніцкая, фота аўтара