Мастачка Лера Сарнаўская (Праказава) стварае абраз святога Міхала Арханёла для смаргонскай парафіі. Абраз з выявай самага магутнага і мужнага з анёлаў размесцяць у галоўным алтары святыні.


Дзяўчына скончыла мастацкі каледж імя Ахрэмчыка і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Ужо малявала абразы для салезіянскай парафіі ў Бараўлянах. Мастачка прызнаецца, што ёй вельмі падабаецца сам працэс напісання і вынік, які атрымліваецца.

Паводле sdb.by
