Skip to main content

У Смаргоні прайшло набажэнства Крыжовага шляху з кс. Янам Боско

bosko krszliach 131 сакавіка ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшоў Крыжовы шлях разам з кс. Янам Боско. У ім прынялі ўдзел айцы салезіяне і сёстры салезіянкі, салезіяне-супрацоўнікі, аніматары, кандыдаты, а таксма дзеці з Савіо-клуба.

Ідэя правядзення сумеснага Крыжовага шляху належыць с. Ірыне Барцэвіч FMA. Манахіня распавядае: “У студзені я была ў Рыме на Днях Духоўнасці Салезіянскай Сям’і. Там гаварылі аб тым, што вялікая сіла не ў нашых супольных справах, але ў нашай супольнай малітве. Прыехаўшы, я прапанавала правесці сумесную малітву салезіянскай сям’і. Разам з тым кожны апошні дзень месяца прыпадае ўспамін св. Яна Боско. Менавіта таму 31 сакавіка, у пятніцу, мы вырашылі правесці Крыжовы шлях разам з ксяндзом Боско”.

bosko krszliach 2

Сабраўшыся ў касцёле на набажэнтве, кожны з членаў салезіянскай сям’і разважваў над мукай Езуса Хрыста. Малітвы і спевы чаргаваліся са словамі св. Яна Боско. Пасля ўсе прысутныя прамовілі разам малітву да святога, у якой прасілі аб заступніцтве перад Богам за ўсю Салезіянскую сям’ю.

bosko krszliach 3

Напрыканцы адбылося бласлаўленне вернікаў і ўшанаванне рэліквій св. Яна Боско.

Паводле sdb.by