Skip to main content

Aрцыбіскуп Габар Пінтэр пазнаёміўся з дзейнасцю “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі

nuncyjK 2Апошнім пунктам візіту Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра ў Гродна было знаёмства з дзейнасцю Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі.

 

 

nuncyjK 1

6 сакавіка арцыбіскуп наведаў галоўнае бюро дыяцэзіяльнага “Карытас”, якое знаходзіцца ў будынку Гродзенскай курыі. Дырэктар гэтай арганізацыі кс. Раман Рачко пазнаёміў Нунцыя з дзейнасцю, якая вядзецца, і формамі дапамогі, якая ўдзяляецца людзям, што знаходзяцца ў патрэбе. Таксама святар прадставіў сваіх супрацоўнікаў.

nuncyjK 4

nuncyjK 3

У ходзе візіту Апостальскі Нунцый адзначыў, што аказанне дапамогі бедным – адна з прыярытэтных спраў Святога Айца Францішка. Таму таксама Святы Пасад арганізуе разнастайныя акцыі і рэалізуе праекты, мэта якіх – забяспечыць належную апеку бяздомным і бедным і вярнуць ім чалавечую годнасць.

nuncyjK 5

Між іншым арцыбіскуп наведаў рэдакцыю дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”, інтэрнэт-партала дыяцэзіі www.grodnensis.by і Касцёльны суд.

SZ 1

SZ 2

Кс. Юрый Марціновіч