Skip to main content

“Няхай Гродна з яго адносінамі паміж католікамі і праваслаўнымі будзе прыкладам для ўсіх”: Апостальскі Нунцый сустрэўся з праваслаўным архіепіскапам Арцеміем

pravaslaunyja 15 сакавіка Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр у межах візіту ў Гродна сустрэўся з архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем.

У сустрэчы, якая прайшла ў сардэчнай і цёплай атмасферы, прынялі ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, а таксама праваслаўнае духавенства.

pravaslaunyja 3

pravaslaunyja 2

“Старая прымаўка кажа, што дарога, па якой не ходзяць, хутка зарастае травой. Год таму, на Кубе, Папа Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл паказалі ўсяму свету, што дарога паміж нашымі Цэрквамі знаходзіцца ў добрым стане”, - адзначыў падчас сустрэчы Апостальскі Нунцый.

“Тады, пасля сустрэчы, Папа сказаў: “Мы гаварылі як браты, мы – біскупы, маем тую ж веру і шукаем адзін шлях. Мы гаварылі вельмі шчыра. Я магу вас запэўніць, што ў гэтым дыялогу я адчуваў прысутнасць Святога Духа”. Шчыра веру, што і наша сустрэча будзе плённай, дапаможа нам лепш пазнаць адзін аднаго, у брацкім дыялогу паглядзець на перспектывы і выклікі, якія ставіць час перад хрысціянамі ў Беларусі”, - дадаў арцыбіскуп.

pravaslaunyja 5

Іерарх выказаў пажаданне, каб “Гродна, дзе прысутнічаюць дзве моцныя і важныя групы веруючых – католікі і праваслаўныя, – быў прыкладам братэрскіх адносін для ўсёй краіны і нават для ўсяго свету”. “Няхай прысутнасць Святога Духа дапамагае нам быць аўтэнтычнымі сведкамі Евангелля”, - сказаў прадстаўнік Папы.

pravaslaunyja 6

У сваю чаргу архіепіскап Арцемій адзначыў, што ў Гродне і рэгіёне склаліся добрыя адносіны паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам і што яны разам хочуць далей выступаць у абарону хрысціянскіх каштоўнасцяў.

pravaslaunyja 4

Праваслаўны іерарх дадаў, што наладжана добрае супрацоўніцтва з каталіцкай Гродзенскай дыяцэзіяй, а таксама падзякаваў Апостальскаму Нунцыю за братэрскі візіт.

pravaslaunyja 7

(JM), (AG)