Skip to main content

Арцыбіскуп Габар Пінтэр запаліў свечку ў Каложскай царкве ў Гродне

kalozha 105 сакавіка Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр у межах свайго прабывання ў Гродне наведаў Каложскую царкву і запаліў там свечку.

 

 

kalozha 11

kalozha 2

kalozha 3

Ля ўваходу ў храм прадстаўніка Папы сустрэў праваслаўны архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, які запрасіў Нунцыя наведаць святыню. Арцыбіскупа Габара Пінтэра суправаджалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

kalozha 7

kalozha 4

Падчас наведвання старадаўняй царквы, якая з’яўляецца архітэктурным помнікам, Апостальскага Нунцыя пазнаёмілі з яе багатай гісторыяй. Прадстаўнік Святога Айца падзякаваў праваслаўным за магчымасць наведаць такі цудоўны храм, які сапраўды з’яўляецца візіткай горада Гродна.

kalozha 5

kalozha 6

kalozha 9

Кс. Юрый Марціновіч