Skip to main content

Душпастырства “Open” арганізавала Запусты перад Вялікім постам

west 125 лютага Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі г. Гродна “Open” перад пачаткам Вялікага посту арганізавала запуставую забаву.

Падрыхтоўка да такога вечару кожны год пачынаецца загадзя. Моладзь жадае цікава і арыгінальна правесці час, каб атрымаць мноства пазітыўных эмоцый. У гэтым годзе Запусты адбыліся ў стылі Wild West.

west 2

west 3

Забава стала доказам таго, што радавацца і дзяліцца радасцю з іншымі – рыса сапраўднага хрысціяніна. Моладзь паказала, што можна добра забаўляцца без алкаголю і што радасць і прыемнасць можа падарыць іншаму кожны чалавек.

west 5

west 4

west 6

Арганізатары імкнуліся паказаць, што такім чынам будуюцца адносіны паміж людзьмі і ўсталёўваецца сапраўднае сяброўства, якое таксама вельмі часта перарастае ў сакрамэнтальны саюз. Маладыя людзі правялі час радасна, супольна бавячыся і ўдзельнічаючы ў разнастайных конкурсах.

west 7

Кс. Юрый Марціновіч