Skip to main content

У Гродзенскай ВДС адбылася св. Імша ў інтэнцыі кс. Тадэвуша Вышынскага ў 30-ы дзень пасля яго смерці

vyszynski 5У 30-ы дзень пасля смерці кс. Тадэвуша Вышынскага, прафесара ВДС у Гродне, у капліцы навучальнай установы памаліліся аб вечным супакоі для спачылага. На Святую Эўхарыстыю, якую ўзначаліў кс. бп. Аляксандр Кашкевіч, прыбылі выкладчыкі і выхавацелі семінарыі на чале з кс. рэктарам Раманам Рачко, клерыкі, сёстры законныя, святары з розных куткоў Беларусі, а таксама працаўнікі ўстановы.

 

vyszynski 3

vyszynski 4

Кс. Тадэвуш Вышынскі на працягу многіх гадоў дапамагаў семінарыстам спасцігаць жыццёвую мудрасць і суправаджаў іх на нялёгкай дарозе да святасці. З’яўляўся для іх знакам вялікай веры і сапраўднага святарскага служэння.

vyszynski 1

vyszynski 2З сыноўскім даверам і адданасцю Богу семінарыйная супольнасць просіць у гэтыя дні, каб Госпад адарыў свайго слугу кс. праф. Тадэвуша Вышынскага вечнай радасцю, бляск якой лёгка было заўважыць у вачах святара падчас яго зямной вандроўкі да Нябеснага Валадарства.

 кл. Яўген Амосенак