Skip to main content

Святочная сустрэча для тых, хто не абыякавы да праблемы алкагалізму, прайшла ў Лідзе

aplatka14-15 студзеня грамадская арганізацыя "Ананімных алкаголікаў" правяла ў Лідзе святочную сустрэчу для тых, хто не абыякавы да праблемы алкагалізму ў нашых сем’ях.

У сустрэчы прынялі ўдзел каля 350 чалавек з Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі і ўсіх куткоў Беларусі, якія стараюцца жыць у цвярозасці, а таксама заахвочваць да яе іншых праз свой уласны прыклад.

Праводзіліся сходы родных залежных людзей і дарослых дзяцей алкаголікаў. Разам яны шукалі адказу на пытанне, як можна дапамагчы чалавеку выйсці з алкагольнай залежнасці.

Падчас сустрэчы адзначалася таксама 16-я гадавіна заснавання супольнасці "Ананімных алкаголікаў" у Лідзе. З гэтай нагоды быў арганізаваны канцэрт і падрыхтавана мастацкая праграма.

Сустрэча завяршылася святой Імшой у лідскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа, на якой асаблівым чынам маліліся аб цвярозасці ва ўсіх сем’ях.

Потым у лідскім Доме культуры ўдзельнікі падзяліліся аплаткай і склалі адзін аднаму віншаванні.

Кс. Юрый Марціновіч