Skip to main content

Аплаткавая сустрэча для парафіянаў адбылася ў Адамавічах

adamaviczy3Аплаткавая сустрэча для дзяцей і іх бацькоў адбылася 8 студзеня ў парафіі Унебаўзяцця НПМ у Адамавічах. Вернікі сабраліся, каб падзяліцца радаснай навіной аб нараджэнні Збаўцы і скласці адзін аднаму святочныя пажаданні. Падчас спаткання сабраныя мелі магчымасць не толькі падзяліцца аплаткай, але паласавацца салодкім пачастункам і заспяваць калядныя песні.

 

adamaviczy2

adamaviczy1

Даведка:

Парафія ў Адамавічах была заснавана, калі ўся Сапоцкіншчына, і ў тым ліку Адамавічы, знаходзілася пад панаваннем Прусіі (1795-1807 гг.). Падчас Другой сусветнай вайны касцёл быў моцна знішчаны. Цалкам былі разбураны вежа, хоры і старадаўнія арганы. У пасляваенны перыяд у касцёле не было святара. Ажыццяўленне Эўхарыстыі было ўзноўлена толькі ў 1956 годзе. Сёння парафія налічвае шматлікую колькасць вернікаў, у Адамавічах служаць сёстры кармэлітанкі ад дзіцятка Езус, праводзяцца рэкалекцыі.

(АМ)