З 6 па 8 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзілі рэкалекцыі для юнакоў, прысвечаныя распазнанню жыццёвага паклікання. Тэмай духоўных практыкаванняў сталі словы з Евангелля паводле Мацвея: “...прыйшлі пакланіцца Яму (Мц 2,2)”. З гэтых слоў міністранты чэрпалі натхненне для супольнага разважання.
Падчас рэкалекцый хлопцы мелі магчымасць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, узбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.
"Спадзяёмся, што гэты час ласкі дапамог міністрантам задумацца над сваім жыццёвым пакліканнем, глыбей пазнаць саміх сябе і аднавіць сувязь з Хрыстом", - адзначыў адзін з навучэнцаў семінарыі.
кл. Яўген Амосенак