Skip to main content

Дзеці з гродзенскай парафіі выступілі з калядным канцэртам у вайсковай частцы

v czast 18 студзеня дзіцячы хор "Містэрыюм" з парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл) у Гродне выступіў з калядным канцэртам у вайсковай частцы "6-ай гвардзейскай Кіеўска-Берлінскай брыгады". Яны наведваюць гэтую ўстанову са святочным выступам ужо другі год запар. Радаснай навіной, якую нясе нараджэнне Дзіцятка Езуса, маленькія вернікі дзеляцца з вайскоўцамі.

v czast 2

Акрамя выканання песень дзеці зачыталі калядныя вершы. Таксама яны скіравалі сабраным святочныя пажаданні, каб новы 2017 год быў багаты Божымі ласкамі. 

v czast 3

Кс. Юрый Марціновіч