Skip to main content

Калядоўшчыкі з Адамавіч распавялі пра Таямніцу нараджэння Збаўцы мясцовым жыхарам

kaliadki2Моладзь і дзеці з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах наведалі жыхароў вёскі с каляднай праграмай, каб падзяліцца з імі радаснай навіной аб нараджэнні Езуса Хрыста - Валадара Сусвету.

 

 

kaliadki3

Калядоўшчыкі хадзілі па хатах пад вясёлы спеў, жадаючы гаспадарам любові, супакою і ўсіх Божых ласкаў. Удзячныя вяскоўцы частавалі "Святую сям'ю, пастушкоў, анёлаў, мудрацоў" і іншых гасцей святочнымі прысмакамі.

kaliadki1

С. Паўліна Кармэлітанка Дзіцятка Езус