28 снежня ў 19.00 у семінарыйнай капліцы ў Гродне адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі с.п. спачылала кс. Тадэвуша Вышынскага. На супольную малітву збяруцца навучэнцы і выкладчыкі Вышэйшай духоўнай семінарыі, дзе загінуўшы святар на працягу многіх гадоў навучаў дагматычнай тэалогіі і спевам.
29 снежня ў 12.30 у гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскім) адбудзецца пахавальная св. Імша.
Ксёндз Тадэвуш Вышынскі нарадзіўся 26.04.1930 г. на Беласточчыне. Асноўную філасофскую і тэалагічную адукацыю атрымаў у Тэалагічным Інстытуце ксяндзоў-місіянераў у Кракаве, спецыяльную – у Варшаве, Любліне і Парыжы. Святарскія пасвячэнні атрымаў з рук бікупа Станіслава Распонда ў Кракаве 24 чэрвеня 1956 г. Святарскую паслугу ў Гродне распачаў у 1992 г. Да нядаўняга часу выкладаў ў Вышэйшай духоўнай семінарыі, удзельнічаў ў сходах Гродзенскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай мітраполіі, на якіх рыхтаваліся да друку навуковыя і душпастырскія дапаможнікі, літургічныя кнігі.
Загінуў 23 снежня ў Гродне ў выніку аўтамабільнай аварыі.