„Святы Божага Нараджэння былі і застаюцца дасканалай нагодай, каб спазнаць дастатак і сытасць. Гэтае жаданне – сімвал і знак адкрытасці нашага сэрца на іншую, больш поўную і глыбокую радасць”, - гэтымі словамі душпастыр шпітальнай капліцы ў Лідзе кс. Юрый Бяганскі прывітаў у лідскай бальніцы маці ў благаслаўлёным стане – якія чакаюць нараджэння дзіцяці.
Сустрэча была арганізавана для тых людзей, якія не мелі магчымасці перажываць святы Нараджэння Пана дома, разам са сваімі блізкімі. Падчас наведвання бальніцы душпастырам маці, якія чакаюць патомства, маглі падзяліцца аплаткай, адчуць хаця б крыху атмасферу святаў Божага Нараджэння. Ксёндз Бяганскі ўдзяліў благаслаўленне маці, якія чакаюць нараджэння дзяцей, а таксама дзецям, якія ўжо нарадзіліся.
Сустрэча завяршылася спяваннем калядак: такім чынам маці ўпершыню праспявалі іх для свайго дзіцяці. На заканчэнне візіту душпастыр асвяціў іх палаты і ўвесь аддзел.
JM