Напярэдадні свята Божага Нараджэння ў Лідзе адбылася вігілійная сустрэча для ўсёй супольнасці айцоў-піяраў, якія нясуць паслугу на Беларусі (Ліда, Шчучын, Чавусы). Традыцыйна спатканне распачалося супольнай малітвай у капліцы, падчас якой субраты аднавілі свае манаскія абяцанні.
Пасля кароткага набажэнства айцы сабраліся пры вігілійным стале. Рэктар супольнасці - а. Вітальд Пяцельчыц - перадаў прысутным віншаванні ад айца правінцыяла, пасля чаго субраты падзяліліся алаткай і склалі адзін аднаму пажаданні.
Тэкст і фота: айцец Віталь Слука