Skip to main content

У Гродне прайшла аплаткавая сустрэча для супрацоўнікаў курыі

kuryja1223 снежня ў будынку курыі Гродзенскай дыяцэзіі адбылася аплаткавая сустрэча для ўсіх супрацоўнікаў — як духоўных, так і свецкіх — гэтай структуры.

У сустрэчы прынялі ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Курыя з’яўляецца вельмі важным месцам, паколькі каардынуе працу ўсёй дыяцэзіі. Усе, хто працуе ў курыі, духоўныя і свецкія асобы, з’яўляюцца найбліжэйшымі дарадчыкамі біскупаў і ўтвараюць адну сям’ю, якая клапоціцца аб дыяцэзіі.

kuryja20

Ад імя ўсіх супрацоўнікаў курыі пажаданні для гродзенскіх біскупаў склаў віцэ-канцлер курыі кс. канонік Антоні Грэмза. Святар пажадаў іерархам далей весці вернікаў да канчатковай мэты, якой з’яўляецца збаўленне.

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч выказаў словы ўдзячнасці ўсім сваім супрацоўнікам за адданую і ахвярную службу, якую спаўняюць у Касцёле.

"Жадаю вам, дарагія супрацоўнікі курыі, каб ваша праца заўсёды была прыгожым сведчаннем службы Богу і чалавеку, - пажадаў біскуп прысутным. - Няхай Езус Хрыстус вас благаславіць, няхай дадае вам сіл і матывацыі, каб вы з радасцю спаўнялі свае абавязкі для дабра ўсіх нас".

Тэкст: Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Ангеліна Пакачайла