Дом-інтэрнат у вёсцы Галавічполе наведалі 21 снежня клерыкі гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі на чале з кс. прэфектам Андрэем Лішко. Падчас спаткання сабраныя паламаліся аплаткай, павіншавалі адзін аднаго з надыходзячымі святамі і заспявалі калядныя песні.
Дзеці, у сваю чаргу, падрыхтавалі для клерыкаў тэатральную пастаноўку, адлюстраваўшы падзеі Святой ночы.
Семінарыйная супольнасць ад усяго сэрца выражае падзяку ўсім тым, хто далучыўся да рэалізацыі акцыі “Дзіцячая ўсмешка”.
кл. Яўген Амосенак