Skip to main content

Апостальскі нунцый лічыць прыярытэтнай задачай арганізацыю візіту Папы Рымскага ў Беларусь

Апостальскі нунцый у Беларусі Габар Пінтэр лічыць прыярытэтнай задачай арганізацыю візіту Папы Рымскага ў Беларусь. Аб гэтым ён заявіў 13 снежня, адказваючы на пытанні журналістаў перад цырымоніяй уручэння даверчых грамат Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

"Для мяне гэта прыярытэтная задача. Мы будзем працаваць над арганізацыяй візіту Папы Франіцшка ў Беларусь, але пакуль не магу сказаць адносна тэрмінаў і праграмы", - адзначыў Габар Пінтэр. Ён падкрэсліў, што вельмі аптымістычна глядзіць на перспектывы развіцця адносін паміж Ватыканам і Беларуссю. "Я з надзеяй гляджу ў будучыню", - дадаў Апостальскі нунцый.

Ён знаходзіцца ў нашай краіне амаль чатыры месяцы і расказаў, што за гэты час пазнаёміўся са многімі беларусамі. "Беларусы вельмі міралюбівыя, і гэта тая нацыя, якая імкнецца да міру з усімі краінамі, уключаючы сваіх суседзяў", - падкрэсліў прадстаўнік Папы Рымскага. Паводле яго слоў, гэтыя мэты супадаюць з асноўнымі задачамі, якія ставіць перад сабой Ватыкан.

Паводле Белта