Skip to main content

Моладзь лідскай парафіі даведалася пра місіянерскую дзейнасць у Камеруне ад дк. Андрэя Ганчара

honczar2Моладзь парафіі Святой Сям'і ў Лідзе мела магчымасць даведацца пра жыццё і дзейнасць Касцёла ў Камеруне. Увечары 6 снежня дыякан Андрэй Ганчар праз Skype распавёў пра сваю працу на місіях, пра традыцыі і рэлігійную актыўнасць камерунцаў.

Выпускнік Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адправіўся на місіі ў Камерун у канцы лета.

honczar2

honczar1

Дыякан адзначыў, што камерунцы могуць гадзінамі праслаўляць Пана праз танец і спеў. Яны шчыра вераць, што Бог ёсць, што Ён апякуецца імі і дапамагае.

Дыякан Андрэй Ганчар дадаў, што місіянерам павінен быць кожны хрысціянін, а не толькі ксёндз ці манахіня. Гэтае служэнне – абавязак усіх, хто хоча ісці за Хрыстом і пераймаць Яго. Таму таксама дыякан заахвоціў усіх быць місіянерамі ў сваіх асяроддзях.

Падчас размовы моладзь актыўна задавала пытанні. Напрыканцы размовы адбылася супольная малітва за місіянераў, дыякан удзяліў благаслаўленне і папрасіў аб далейшай малітве ў інтэнцыі місіянераў.

honczar3

Размова і сумесная малітва пакінулі шмат уражанняў і цікавых момантаў у сэрцах маладых людзей і паспрыялі з’яўленню новых прыхільнікаў, якія будуць памятаць у малітве за місіянераў і місіі.

Тэкст Віталія Валюка

Фота Артура Вільнеўчыца