Skip to main content

Каталіцкі друк нясе шмат добрага

    У другі дзень свайго побыту ў Гродне а 10.00 гадзіне Яго Эмінэнцыя Ксёндз Кардынал Зянон Грахалеўскі наведаў рэдакцыю газеты "Слова Жыцця", каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі – grodnensis.by і выдавецтва нашай дыяцэзіі. Ксёндз Кардынал пазнаёміўся з дзейнасцю каталіцкіх СМІ Гродзенскай дыяцэзіі.
    Ксёндз рэдактар Павел Салабуда расказаў пра працу рэдакцыі і партала, а ксёндз Тадэвуш Крыштопік - пра новыя кнігі, якія перакладаюцца ў дыяцэзіяльным выдавецтве на польскую, беларускую і рускую мовы. Яго Эмінэнцыя падкрэсліў, што каталіцкія СМІ даюць чалавеку магчымасць паглядзець на гэты свет прз прызму Хрыста і Евангелля. "Каталіцкі друк дае сучаснаму чалавеку – зазначыў іерарх, - шмат дабра, чалавек можа спаткацца з Богам". На заканчэнне сустрэчы Яго Эмінэнцыя даў спецыяльнае інтэрв'ю для нашага партала, якое будзе змешчана на grodnensis.by.