Skip to main content

“Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі арганізаваў для дзяцей “Дзень дабра”

dobro32 снежня ў межах праекта “Разам” у Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №30 г. Гродна адбыўся “Дзень дабра”, прымеркаваны да Міжнароднага дня інваліда.

Мерапрыемства было арганізавана Рэлігійнай місіяй “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі.

dobro6

dobro5

Валанцёры “Карытас” падрыхтавалі для дзяцей багатую забаўляльную праграму, падарыўшы ім такім чынам шмат радасці. Праз розныя забавы яны далі дзецям магчымасць адчуць сябе патрэбнымі, адчуць, што яны маюць такую ж вартасць, як і іх здаровыя аднагодкі. У межах мерапрыемства адбылася таксама эксклюзіўнaя праграма “Шоў мыльных бурбалак”.

dobro1

dobro2

Дабрачыннае таварыства Гродзенскай дыяцэзіі рэгулярна арганізуе падобныя сустрэчы для дзяцей. Таксама валанцёры рэгулярна наведваюць падапечных траўматалагічнага аддзялення дзіцячай абласной бальніцы і праводзяць шмат іншых акцый.

dobro4

Кс. Юрый Марціновіч