1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень служыць напамінам аб неабходнасці спыніць глабальнае распаўсюджанне эпідэміі ВІЧ і СНІДу. У гімназіі № 6 г. Гродна ў гэты дзень прайшла тэматычная прафілактычная акцыя “STOP СНІД”, якая праводзілася пры падтрымцы і ўдзеле Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі.
Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел і падтрымалі ініцыятыву “Чырвоная стужачка” ў знак салідарнасці з ВІЧ-станоўчымі і тымі, хто жыве са СНІДам.
Сімвалам барацьбы са СНІДам з'яўляецца чырвоная стужачка, ні адна акцыя ў гэтай галіне не абыходзіцца цяпер без яе. Гэтая стужачка як сімвал разумення СНІДу была задумана вясной 1991 года. Яе ідэя належыць мастаку Франку Муру. Ён жыў у правінцыйным гарадку штата Нью-Ёрк, дзе суседняя сям'я насіла жоўтыя стужкі, спадзеючыся на шчаслівае вяртанне сваёй дачкі-салдата з Персідскага заліва.
Мэтай Сусветнага дня барацьбы са СНІДам з’яўляецца павышэнне глабальнай паінфармаванасці пра ВІЧ/СНІД і дэманстрацыя міжнароднай салідарнасці перад абліччам пандэміі.
У гэты дзень партнёрам з дзяржаўнага і прыватнага сектара прапануецца найбольш рэальная магчымасць распаўсюдзіць інфармацыю аб статусе пандэміі і садзейнічаць прагрэсу ў прафілактыцы і лячэнні ВІЧ/СНІДу, а таксама догляду за хворымі людзьмі ў краінах з высокай распаўсюджанасцю гэтай хваробы і ва ўсім свеце.
JM