Skip to main content

Імяніны кс. Здзіслава Вэдэра і кс. Андрэя Лішко адзначылі ў гродзенскай ВДС

imianiny3Штогод 28 лістапада ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас ранішняй святой Імшы клерыкі віншуюць з імянінамі і дзякуюць за дар паклікання духоўнага айца кс. Здзіслава Вэдэра SDB і кс. прэфекта Андрэя Лішко.

 

imianiny2

imianiny1

Пасля супольнай Эўхарыстыі, якую ўзначаліў ксёндз біскуп Юзаф Станеўскі, кожны з прысутных меў магчымасць асабіста скласці пажаданні святарам.

imianiny3

imianiny4

Семінарыйная супольнасць жадае шаноўным імяніннікам працягваць сваё ахвярнае і бескарыслівае служэнне, якое з’яўляецца для будучых сявтароў выразным прыкладам сапраўднага прысвячэння сябе Богу і бліжнім.

кл. Яўген Амосенак