Skip to main content

Ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, навучэнцы гродзенскай семінарый наведваюць парафіі дыяцэзii

20 лістапада, у нядзелю Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, так званую "семінарыйную нядзелю", навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведваюць некаторыя парафіі дыяцэзii, каб разам з вернікамі памаліцца аб новых пакліканнях да асаблівай службы Богу.Падчас наведвання парафіяльных супольнасцяў навучэнцы сустракаюцца таксама з Літургічнай службай алтара, каб наблізіць для іх штодзённае жыццё семінарыста.

У гэты дзень па традыцыі ў парафіях збіраюцца ахвяраванні на ўтрыманне семінарый. Карыстаючыся нагодай, семінарысты дзякуюць вернікам дыяцэзіі за малітвы ў інтэнцыі новых пакліканняў да служэння ў Касцёле, у інтэнцыі семінарый, а таксама за матэрыяльны клопат аб гэтай навучальнай установе. Семінарыя у Гродне функцыянуе дзякуючы ахвярнасці вернікаў, якія складаюць ахвяраванні і моляцца ў іх інтэнцыі. У парафіях Гродзенскай дыяцэзіі ў гэты дзень семінарысты агучваюць ліст рэктара семінарыі ў Гродне кс. д-ра Рамана Рачко, скіраваны да вернікаў дыяцэзіі.

У лісце рэктар адзначае: "Святы Ян Павел II кажа, што кожнае пакліканне – гэта дар і таямніца. Таму ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, усе выкладчыкі і студэнты пакідаюць сцены семінарыі, каб на парафіях сведчыць аб сваёй навучальнай установе, а таксама маліцца аб новых пакліканнях да жыцця ў святарстве і манастве, бо і сёння ў нашай краіне адчуваецца недахоп працаўнікоў на вінаградніку Пана".

Кс. д-р Раман Рачко таксама дзякуе тым, хто дапамагае развівацца семінарыйнай супольнасці і абяцае малітву ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і дабрадзеяў.

Польская версія ліста па спасылцы.