12 лістапада група вернікаў з іўеўскай парафіі ў колькасці 50-і чалавек на чале з кс. Янам Гавецкiм здзейсніла паломніцтва да Маці Божай Вострабрамскай у Вільні. Па дарозе да Найсвяцейшай Панны парафіяне разважалi ружанец, малiлiся, спявалі i частавалi адзiн аднаго хатняй ежай.
- Апынуўшыся на літургіі ў Вострай Браме, я адчула сябе дзiцяткам Марыi, якой з даверам аддаеш усе свае клопаты i радасцi, перажываннi i малiтвы, усё сваё жыццё, - дзеліцца ўражаннямі адна з удзельніц пілігрымкі.
Пасля Імшы паломнікі прайшліся па старым вузкім вулачкам Вільнюса і пабывалі ў шматлікіх сакральных і свецкіх пабудовах старога горада.
Адным з пунктам праграмы было наведванне касцёла св. Пятра і Паўла - цёзкі парафіі ў Іўі.
Сёлета гэтая святыня заняла 16-ае месца ў спісе самых прыгожых касцёлаў у свеце: яе сцены i паталок дэкараваны шматлікімі фiгурамi ў колькасці некалькiх тысяч, выкананымi iтальянскiмi скульптарамi больш за трыста гадоў назад.
Пасля пілігрымкі ў Вільнюс вернікі накіраваліся у г. Каўнас, дзе таксама пазнаёміліся з гарадскімі славутасцямі і паспрабавалі мясцовую кухню - кібіны - піражкі з мясным і сырным начыннем.
Напрыканцы паломніцтва вернікі падзякавалі Мацi Божай за магчымасць з'яднацца на супольнай малітве і бліжэй пазнаць адзін аднаго.
Ганна Жалдак