Skip to main content

Новапрэзбітэр Алег Каралёў SDB цэлебраваў прыміцыйную св. Імшу ў Жупранах

16 кастрычніка ў парафіі святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах адбылася прыміцыйная св. Імша кс. Алега Каралёва SDB. Некалькі месяцаў назад менавіта ў гэтым касцёле перад абразом Маці Божай Балеснай кс. Алег рыхтаваўся да святарскага пасвячэння.

Ва ўрачыстай працэсіі новапрэзбітэр прайшоў ад плябаніі да касцёла. Падчас набажэнства кс. Алег удзяліў сакрамант хросту для маленькай Дар’і і звярнуўся да людзей з Божым Словам. Разам з новапрэзбітэрам св. Імшу канцэлебравалі інспектарыяльны дэлегат кс. Віктар Гайдукевіч SDB і пробашч парафіі кс. Казімір Мурава SDB.

Пажаданні з нагоды прэзбітэрскага пасвячэння кс. Алегу скіравалі пробашч парафіі, а таксама моладзь і вернікі.

На заканчэнне св. Імшы новапрэзбітэр памаліўся аб новых пакліканнях, удзяліў прысутным прыміцыйнае благаслаўленне i папрасіў вернікаў аб малітоўнай падтрымцы ў яго святарскім служэнні.

Паводле sdb.by