Skip to main content

Адпустовая ўрачыстасць у парафіі Лабна: навучыцца маліцца вуснамі і разважаць у сэрцы

labna17 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у Лабнe (Сапоцкінскі дэканат) адбыўся парафіяльны фэст. На адпустовую св. Імшу прыбылі святары з дэканату, шматлікія парафіяне і госці. Перад распачаццем набажэнства сабраныя памаліліся на ружанцы ў інтэнцыі ўсіх сямей парафіі. Праз заступніцтва Панны Марыі яны прасілі Бога аб усіх патрэбных ласках. Адпустовую св. Імшу ўзначаліў кс. Антоні Абухоўскі, дзекан Сапоцкінскага дэканату.

labna1

labna4

labna2

У гаміліі кс. Юрый Марціновіч, адказны за СМІ Гродзенскай дыяцэзіі, распавёў пра моц ружанцовай малітвы ў жыцці чалавека. Святар адзначыў, што варта штодзённа вучыцца правільна яе адгаворваць.

labna3

"Малітва на ружанцы будзе прыносіць плён толькі тады, калі мы па прыкладзе апосталаў і жанчын, якія чакалі ў вячэрніку на спасланне Святога Духа, навучымся маліцца вуснамі і разважаць ў сэрцы", - дадаў кс. Юрый.

Святар заахвоціў, каб гэты ружанцовы месяц асаблівым чынам быў напоўнены малітвай. Ён заахвоціў маліцца на ружанцы дома, у касцёле, з сям'ёй і асобна і шукаць у гэтай малітве тое, што патрабуе душа і цела. 

labna5

Пробашч парафіі кс. Казімір Жывалеўскі падзякаваў усім за супольную малітву і ўдзел у адпустовай урачыстасці, а таксама выказаў надзею, што ружанцовая малітва сапраўды стане любімай малітвай ўсіх парафіянаў.

А. Марцішэўская