Skip to main content

Брат Бенуа з супольнасці Тaize наведаў Гродна

benua2Увечары 22 верасня ў гродзенскім пабрыгіцкім касцёле моладзь з душпастырства “Оpen” прывітала брата Бенуа (Benoit) з супольнасці Taize, які наведаў Беларусь ужо ў пяты раз. Брат прыязджае на спатканні, каб дапамагчы маладым людзям з нашай дыяцэзіі падрыхтавацца да ўдзелу ў еўрапейскіх сустрэчах Taize.

benua3

benua6

Як адначыў душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза, “кожная сустрэча з братам Бенуа заўсёды збірае шмат маладых людзей, якія задаюць госцю з Францыі шматлікія пытанні, цікавяцца, як навучыцца не засяроджваць сваю ўвагу на тым, што падзяляе, але шукаць тое, што аб’ядноўвае”.

benua1

Адна з удзельніц сустрэчы Аліна падзялілася:

- Экуменічны (ад грэцкага oikos - дом) значыць - свет з'яўляецца нашым домам. І бр. Бенуа - гэта добры прыкладам таго, што, дзе б ты ні быў - заўсёды можна адчуваць сябе як дома. Вось і ў чацвер вечарам наш утульны OPEN стаў месцам, дзе можна было абмеркаваць пытанні і праблемы, пагутарыць і падзяліцца радасцю і часцінкай сябе.

Пра свае ўражанні ад сустрэчы з братам Бенуа распавяла і дзяўчына, якая дапамагала ў арганізацыі спаткання. Ірына адзначыла, што "нягледзячы на цяжкасці ў маршруце і стомленасць ў дарозе брат захоўваў пачуццё гумару і жартаваў з намі. Ён вельмі адкрыты і адданы свайму пакліканню чалавек. Побач з ім адчуваўся спакой, радасць і прастата жыцця. Таксама ўсіх нас прыемна здзівілі словы бр. Бенуа пра тое, што браты з Taize хочуць правесці рэгіянальную сустрэчу ў нашым горадзе Гродна. Для гэтага патрабуюцца вялікія намаганні, але спадзяемся, што ўсё атрымаецца".

Супольнасць Taize існуе з часоў Другой сусветнай вайны. Сёння яна налічвае каля сотні братоў, каталікоў і пратэстантаў больш чым з 25-ці краін свету. Яны не прымаюць ніякіх дароў і ахвяраванняў, уласнай працай зарабляюць сабе на жыццё і дзеляцца з іншымі. Усё сваё жыццё прысвячаюць дапамозе тым, хто знаходзіцца ў найбольшай патрэбе.

Кожны тыдзень на працягу года на сустрэчы ў Тaize прыязджаюць каля 6-ці тысяч чалавек больш чым з 70-ці краін свету. Традыцыйна на пяць дзён у канцы кожнага года дзесяткі тысяч маладых людзей збіраюцца ў адным з гарадоў Еўропы. Сёлета гэтае спатканне пройдзе ў Рызе (Латвія).

benua4

benua5

А. Марцішэўская